Масавая бойка 9-гадовых хакеістаў у Магілёве



5 снежня ў Магілёве 9-гадовыя хакеісты мясцовай каманды і іх аднагодкі з Жлобіна зладзілі масавую бойку пасля заканчэння матчу нацыянальнага першынства.

Гульня скончылася з лікам 7:11 на карысць хакеістаў з Жлобіна. Супакойваць малых прыйшлося не толькі суддзям, але і трэнерам каманд.

Траўмаў ні ў каго няма, нанесці іх у такіх бітвах практычна немагчыма. Неўзабаве „Магілёў” адправіцца ў Жлобін з візітам у адказ.