Матчы салігорскага „Шахцёра” агучваюць па-беларуску



4 красавіка, у час матчу паміж „Шахцёрам” і мікашэвіцкім „Гранітам”, з дынамікаў салігорскага стадыёна „Будаўнік” гучала беларуская мова.

„Гэта душэўны парыў, разумееце? Памкненне. Проста захацелася, каб матчы вяліся на роднай мове. І з гэтага сезону так і будзе», – растлумачыў „Нашай Ніве” прэс-сакратар „Шахцёра” Павал Качановіч.

Таксама ён удакладніў, што „агучка” – гэта аб’ява па-беларуску стартавых складаў, інфармацыі пра замены, агульных звестак пра сустрэчу. Па словах прэс-сакратара, кіраўніцтва салігорскага клуба і заўзятары адрэагавалі на змены вельмі пазітыўна. Павал падкрэсліў, што хутка ў „Шахцёра” з’явяцца і афішы, аформленыя па-беларуску.

Беларускае Радыё Рацыя