Меліціна Станюта афіцыйна развіталася з вялікім спортам



Мастацкая гімнастка Меліціна Станюта афіцыйна завяршыла сваю кар’еру. Цырымонія провадаў знакамітай беларускай спартоўкі адбылася 23 снежня ў менскім Палацы спорту на штогадовым турніры Baby Cup.

Першыя думкі пра завяршэнне кар’еры з’явіліся ў Станюты пасля Алімпіяды ў Рыа, дзе яна не трапіла ў лік прызёраў, заняўшы пятая месца.

Меліціна ўпершыню ступіла на гімнастычны памост у 2005 годзе. 23-гадовая спартоўка шмат разоў станавілася прызёрам чэмпіянатаў свету і Еўропы, перамагала на этапах Кубка свету, Універсіядзе і Сусветных гульнях. У мінулым годзе атрымала званне заслужанага майстра спорту.