Менскае „Дынама” перайграла „Амур”



Менскае „Дынама” прымала ў сябе ў гасцях хабараўскі „Амур” — аўтсайдэра лігі і перамагло з лікам 3:1.

Матч рэгулярнага чэмпіянату КХЛ наведала 8152 гледача. Такім чынам, быў усталяваны антырэкорд наведвальнасці «Мінск-Арэны» апошніх двух сезонаў.

Наступныя матчы хатняй серыі падапечныя Андрэя Кавалёва згуляюць 2 снежня з новасібірскай „Сібір’ю” 4 снежня – з новакузнецкім „Металургам” і 9 снежня – з маскоўскім ЦСКА.