Менскае „Дынама” перайграла новакузнецкі „Металург”



Менскае „Дынама” на лёдзе „Мінск-Арэны” абыграла супернікаў з новакузнецкага „Металурга” ў серыі булітаў – 5:4.

У авертайме галоў закінута не было, а ў серыі пасляматчавых кідкоў нападнік менчукоў Раян Веске прынёс перамогу гаспадарам.

Пасля 38 гульняў хакеісты „Дынама” набралі 56 ачкоў і займаюць 8-е месца ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі Кантынентальнай хакейнай лігі. Наступны хатні матч „Дынама” правядзе з маскоўскім ЦСКА 9 снежня.