Менскае «Дынама» прайграла «Медвешчаку» ў КХЛ



У чарговым матчы чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі менскае «Дынама» прайграла ў авертайме харвацкаму «Медвешчаку» з лікам 2:3.

Дынамаўцы застаюцца на 8-м месцы ў Заходняй канферэнцыі. Наступныя чатыры гульні «зубры» правядуць у Менску: 4-га студзеня з «Ак Барсам», 6-га з «Ладай», 8-га з «Лакаматывам», 10-га — з «Сочы».