Менскае „Дынама” прайграла „Словану”



У рамках КХЛ менскае „Дынама” ў гасцях прайграла „Словану” з лікам 2:4.

У складзе пераможцаў шайбы закідвалі Вацлаў Недарост, Томаш Кундратак і Марэк Вядзенскі, які аформіў дубль. У беларусаў дзве шайбы закінуў Джонатан Чычу.

24 снежня „Дынама” згуляе ў гасцях з заграбскім „Медвешчаком”.