Менскае „Дынама” прайграла ў Сочы ў КХЛ



Перад дамашняй серыяй менскае „Дынама” адправіліся ў Сочы, каб даць бой мясцоваму аднаіменнаму клубу. „Сочы” стартаваў у чэмпіянаце не самым лепшым чынам і займаў перадапошняе месца ў Заходняй канферэнцыі. Але „зубры” не змаглі нічога супрацьставіць сочынцам и прайгралі – 1:4.

Адзіную шайбу беларуская каманда закінула, рэалізаваўшы большасць, адзначыўся Мэт Элісан.

Наступную гульню „Дынама” згуляе ў Менску супраць „Югры” з Ханты-Мансійска 23 верасня.

Беларускае Радыё Рацыя, фота з сайта „Дынама” Менск