Менскае „Дынама” ўсталявала антырэкорд сезону



Менскае „Дынама” ў чарговым туры рэгулярнага чэмпіянату КХЛ саступіла „Барысу” – 2:4.

Гэтая параза стала пятай запар для падапечных Андрэя Кавалёва, што з’яўляецца антырэкордам сезону. Да гэтага максімальная серыя без перамог складала чатыры матчы.

Розніца забітых і прапушчаных шайбаў у апошніх пяці сустрэчах 9-24. Ад восьмага месца дынамаўцаў па-ранейшаму аддзяляе 8 ачкоў.

by.tribuna.com