Менскае «Дынама» вярнулася ў зону плэй-оф КХЛ



Менскае „Дынама” ў матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ перайграла «Віцязь» -3:2.

Гэтая перамога дазволіла «зубрам» вярнуцца ў зону плэй-оф і размясціцца на 8-м месцы ў турнірнай табліцы Заходняй канферэнцыі. На рахунку менчукоў пасля 31 матчу стала 44 ачкі.

Далей «Дынама» чакае трохматчавая выязная серыя. «Зубры» згуляюць супраць маскоўскага «Дынама», «Віцязя» і «Слована».