Менскае „Дынама” выйграла ў рыжскіх аднаклубнікаў



13 снежня менскае „Дынама” ў чарговым матчы рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі выйграла ў гасцях рыжскага „Дынама” — 5:3.

Дзве шайбы на рахунку Андрэя Сцяпанава, таксама адзначыліся галамі Раян ВескеМэт Элісан і Аляксей Калюжны, які на апошняй хвіліне закінуў шайбу ў пустую брамку.

Пасля 41 матча беларускі клуб набраў 62 ачкі і займае 8-е месца ў Заходняй канферэнцыі. Наступны матч менскае „Дынама” правядзе 22 снежня ў Браціславе са „Слованам”.