Менскае „Дынама” застаецца без плэй-оф



Менскае „Дынама” пазбавілася шанцаў на выхад у плэй-оф Кубка Гагарына. „Слован” у авертайме перамог рыжскае „Дынама” – 3:2.

Такім чынам „Арлы” павялічылі адрыў ад „зуброў” да васьмі ачкоў, а да завяршэння „рэгуляркі” менчукам засталося правесці ўсяго два паядынкі. 16 лютага менскае „Дынама” прыме „Спартак», а 18 студзеня гасцямі „Менск-Арэны” стануць хакеісты „Тарпеда”.