Менскае „Дынама” завершыла выступ у Кубку Шпенглера



Менскае „Дынама” завершыла выступ у Кубку Шпенглера. У паўфінале міжнароднага турніру беларускі клуб прайграў дружыне Канады – 2:3. У папярэднім раўндзе дынfмаўцы адолелі менавіта „клёнавых лістоў” 7:4, на гэты раз паўтарыць поспех не ўдалося.

У першым перыядзе „бела-блакітныя” прапусцілі дзве шайбы ў сваю брамку. У другім Андрэй Сцяпанаў скараціў розніцу ў ліку, рэалізаваўшы колькасную бальшыню. Аднак, у заключнай трэці канадцы на 53-й хвіліне зноў дамагліся поспеху. Усё, што ўдалося „зубрам” – закінуць яшчэ адну шайбу – на 56-й хвіліне, зноў у бальшыні, вызначыўся Мэт Элісан. Такім чынам „Дынама” не выйшла ў фінал Кубку Шпенглера.

Беларускае Радыё Рацыя