Менскія „зубры” закалолі казанскіх „барсаў”



Менскае „Дынама” у розыгрышы КХЛ дамаглося трэцяй вікторыі запар. На гэты раз ахвярамі  „зуброў” стаў казанскі „Ак Барс”. На чужой пляцоўцы дынамаўцы пасля двух перыядаў саступалі 1:3, але ў заключнай трэці матчу здолелі пераламаць хаду гульні кардынальна, закінулі ажно 4 шайбы і перамаглі 5:3. Дзвюма шайбамі адзначыўся Аляксандр Мацярухін, па адной закінулі Артур Гаўрус, Мэт Элісан і Роб Клінкхаммер. Апошні расстрэльваў ужо пустую брамку суперніка, калі казанцы пайшлі ва-банк.

Пасля 10 праведзеных сустрэчаў менскае „Дынама” набрала 19 ачкоў і займае пакуль 9-е месца ў Заходняй канферэнцыі КХЛ. Пры тым у „бела-блакітных” менш згуляных матчаў у параўнанні з канкурэнтамі.

Беларускае Радыё Рацыя