Міхаіл Грабоўскі закінуў чарговую шайбу ў НХЛ



„Айлендэрс” перамаглі „Каларада” ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату НХЛ з лікам – 5:3. Беларускі форвард гаспадароў Міхаіл Грабоўскі адзначыўся ў сустрэчы закінутай шайбай. Гулец правёў на лёдзе 12 хвілін 29 секунд, зарабіў дзве хвіліны штрафу і скончыў гульню з паказчыкам карыснасці — „+2″.