Моладзевая зборная Беларусі саступіла Фінляндыі на ЧС



У стартавым матчы моладзевага чэмпіянату свету па хакеі зборная Беларусі прайграла Фінляндыі з лікам 0:6.

Галоўны трэнер зборнай Беларусі Аляксандр Бяляўскі пракаментаваў разгромную паразу:

«Перш за ўсё, не хапіла гульнявога рытму. Мы гулялі ў апошні раз 19-га чысла, і, як бы, быў такі невялікі перапынак, і я лічу, што сілаў не хапіла. Што парадавала ў гульні? Гульня брамніка, ён зрабіў пару добрых сэйваў. Пасля двух перыядаў мне спадабалася гульня ў абароне. Ясная справа, мы былі прыціснутыя да брамы, але ніякай панікі не было. Але ў трэцім перыядзе мы прытаміліся, ужо сталі не паспяваць за супернікам.

Ці трэба было паберагчы эмоцыі перад важнай гульнёй супраць зборнай Славакіі? Не, чаму? Ведаеце, гэта чэмпіянат свету, і маладыя хлопцы выходзяць і гуляюць ва ўсю сілу. Толькі другі матч, увайшлі ў гульнявы рытм. Хлопцы адчулі, які тут ўзровень. Спадзяюся, што сілаў хопіць на заўтрашні паядынак”.