На Аўгустоўскім канале пройдзе веламарафон „Суседзі-2016″



16 ліпеня ў абшарах беларускай часткі „Аўгустоўскага каналу” каля Гародні пройдзе шосты роварны міжнародны марафон „Суседзі-2016″.  Апошнія гады колькасьць удзельнікаў дасягала 700. Сярод замежных гасьцей традыцыйна прымаюць удзел раварысты-спартоўцы і аматары з краін-суседак. Кажа галоўны суддзя марафону Іван Найдзёнаў:

– Польшча заявіла для ўдзелу каля 120 чалавек – гэта значна больш, чым у мінулым годзе. Ёсць заяўкі з Расеі. І мы чакаем, што з Літвы таксама будуць удзельнікі. Гэта робіцца для ўсіх аматараў ровару, для ўсіх, хто хоча паўдзельнічаць у марафоне. Я не кажу, што тут не стартуюць прафесіянылы, яны будуць. Але ў марафоне ўдзельнічаюць людзі рознай падрыхтоўкі. Таму гэтага не трэба палохацца. Кожны знойдзе сваю групу, у якой ён будзе ехаць. Самае галоўнае – гэта ўдзел.

З 2012 году Марафон “Суседзі” афіцыйна даданы да аднаго з этапаў польскіх „Maratone Kresowe”. Падрабязную інфармацыю пра удзел у гэтым спартовым сьвяце можна убачыць на сайце „Велагродна”.    http://velogrodno.by/marafon-susedzi.

Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя, Гародня