На чэмпіянаце свету па хакеі вызначыліся паўфіналісты



У першым паўфінале чэмпіянату свету па хакеі згуляюць зборныя Канады ды ЗША, а ў дргуім —  Расеі ды Фінляндыі.

У чвэрцьфіналах фіны ўпэўнена перамаглі Данію з лікам 5:1, а зборная Чэхіі нечакана саступіла ЗША ў серыі булітаў — 1:2. Зборная Расеі разабралася з немцамі – 4:1. А канадцы разграмілі шведаў з лікм 6:0.

Афіцыйны youtube-канал чэмпіянату апублікаваў відэа лепшых галоў і сэйваў чвэрцьфінальных паядынкаў.

Паўфінальныя гульні сусветнага першынства пройдуць у Маскве 21 траўня.