Надзея Астапчук: Магчыма, з’еду працаваць за мяжу…



Вядомая беларуская штурхальніца ядра Надзея Астапчук, тэрмін дыскваліфікацыі якой закончыўся 8 жніўня гэтага года, падводзіць вынікі выступлення на Алімпіядзе беларускіх алімпійцаў, а таксама распавядае пра магчымае вяртанне ў вялікі спорт і магчымую працу за мяжой.

722675-nadzeya-ostapchuk

Надзея Астапчук: Можа быць, і не ўсе спаборніцтвы, але Алімпіяду, безумоўна, я глядзела. І, калі казаць пра выступ нашых лёгкаатлетаў, то тут — прагназуемы вынік. У Арзамасавай і Талай бег не склаўся, да таго ж, былі вельмі моцныя супернікі. У кідальнікаў акрамя Івана Ціхана, здаецца, таксама не было каму зачапіцца за медаль.

РР: Беларуская зборная заваявала на Гульнях 9 медалёў – гэта найгоршы вынік за ўсю гісторыю суверэннай Беларусі. А што вы думаеце з гэтай нагоды?

Надзея Астапчук: На мой погляд, 9 медалёў – гэта абсалютна прыстойны вынік, хаця ўзнагарод магло быць і больш. А вось сабраць калекцыю, напрыклад, з 20 медалёў было проста нерэальна. Не будзем забывацца, што Алімпіяда праходзіла ў Бразіліі. Там вельмі складаная акліматызацыя, розніца ў часе, харчаванне, ведаю, было зусім дрэнным. Усё ж гэта адбіваецца на спартсменах, дробязяўтут няма. Калі чалавек жалезны, то перанясе такія складанасці нармальна. Больш слабыя «сыплюцца».

РР: Калі глядзелі Алімпійскія гульні па тэлебачанні, шкадавання, што не можаце прыняць удзел, не было?

Надзея Астапчук: Не было, бо час лечыць. Тым больш, ніякіх шанцаў выступіць на Гульнях у мяне не назіралася.

РР: Днямі скончылася ваша дыскваліфікацыя. Вы больш не вернецеся ў вялікі спорт у якасці спартсменкі?

Надзея Астапчук: Не магу на сто адсоткаў сказаць, бо сама яшчэ не вырашыла, што рабіць далей. Разумееце, не хочацца проста так боўтацца на спаборніцтвах, бо ў мяне вялікія патрабаванні ў першую чаргу да сябе. Калі не змагацца за першыя месцы, дык не варта і вяртацца.

РР: Чым цяперзаймаецеся?

Надзея Астапчук: Скажам так, шукаю сябе. Паглыбляю веды сваёй ангельскай мовы, магчыма, да Новага года нешта вызначыцца.

РР: Думаеце з’ехаць працаваць за мяжу?

Надзея Астапчук: Гэта адзін з варыянтаў, калі ўлічваць, што дома пакуль нікому не патрэбна. Пабачым…

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя