Надзея Скардзіна здабыла срэбра ў Славеніі



Беларуская біятланістка Надзея Скардзіна заняла другое месца ў спрынце з чатырма агнявымі рубяжамі ў рамках Кубка Славеніі.

Дар’я Юркевіч стала чацвёртай, Ірына Крыўко – шостай, Крысціна Ільчанка – дзясятай, Марыя Панфілава – адзінаццатай, а Настасся Дубарэзава паказала 12-ты час.

Перамогу ў гонцы святкавала ўкраінка Валянціна Семярэнка.

Паводле pressball.by

Фота: sport.mail.ru