Новыя фіналісты Еўра-2016



У нядзелю вызначыліся яшчэ некалькі фіналістаў Еўра-2016. Рэпрэзентацыя Польшчы ў асабістым паядынку давяла сваю перавагу над дружынай Ірляндыі – 2:1 і забяспечыла сабе запаветны квіток. Ірляндыя заняла трэцяе месца і пазмагаецца ў стыкавых матчах.

З гэтай жа групы з першага месца выйшла ў Францыю і зборная Германіі, якая ў няпростым змаганні ледзь адолела дружыну Грузіі – 2:1.

Але найбольш нечаканым стаў выхад з другога месца ў сваёй групе каманды Албаніі. Балканцы самы выкавалі сваю шчасце, роўна правёўшы ўвесь адборавы турнір, а ў нядзелю праштампаваўшы вышэйшае дасягненне ў сваёй гісторыі і разграміўшы ў гасцях 3:0 не слабую зборную Арменіі. З такім жа лікам Румынія адолела на чужым полі Фарэры і таксама выйшла ў фінальную стадыю.

Напомнім, што раней права выступіць на Еўра-2016 забяспечылі сабе Францыя (як гаспадыня фінальнага турніру), Англія, Ісляндыя, Чэхія, Партугалія, Аўстрыя, Швайцарыя, Паўночная Ірляндыя, Іспанія, Італія, Бельгія, Уэльс.

Чытай больш на: http://www.racyja.com/sport/vyadomyya-uzho-12-finalistau-futbolnaga-e/

Беларускае Радыё Рацыя