“Нёман” не шукае замену Саладоўнікаву



Старшыня футбольнага клуба „Нёман” Іван Ворсавіч у размове з карэспандэнтам „Прессбола” абверг інфармацыю пра тое, што „жоўта-зялёныя” пачалі шукаць замену Сяргею Саладоўнікаву: “Не “Вячэрні Гродна” яго прызначаў, не ён і будзе шукаць яму замену. Сяргей Вітальевіч Саладоўнікаў працягвае працаваць галоўным трэнерам „Нёману”. Раней газета “Вячэрні Гродна” паведаміла, што ў клубе ўжо шукаюць замену Саладоўнікаву, на пасаду разглядаюцца кандыдатуры Юрыя Шуканава, Ігара Кавалевіча, Георгія Кандрацьева і Уладзіміра Жураўля. Беларускае Радыё Рацыя