„Нёман” парадаваў сваіх прыхільнікаў



Гарадзенскі „Нёман” у сераду па-сапраўднаму парадаваў сваіх прыхільнікаў. На радасць заўзятараў у 10-ым туры ён перамог дома аднаго з лідараў першынства наваполацкі „Нафтан” – 3:1. Голавым дублем у складзе гарадзенцаў вызначыўся Аляксей Лягчылін – ён забіў на 71-й і 77-й хвілінах. У канцоўцы нёманцы злавілі супернікаў на контратацы і зарабілі права на пенальці. 11-мятровы паспяхова рэалізаваў Ігар Крывабок. І толькі ў дададзены час адзін мяч забілі госці – ён на рахунку Шугункова.

У іншых матчах дня поспех таксама спадарожнічаў гаспадарам поля.  „Гомель” перамог берасцейскае „Дынама” – 2:0. Бабруйская „Белшына” з такім жа лікам узяла верх над мазырскай „Славіяй”. Бабруйскія футбалісты набралі 18 ачкоў і выйшлі на 2-е месца ў чэмпіянаце.

Таксама з лікам 2:0 жодзінскае „Тарпеда” адолела ФК „Мінск”.

Беларускае Радыё Рацыя