Памёр беларускі хакеіст Валянцін Эберт



15 траўня на 37-ым годзе жыцця ў Наваполацку памёр Валянцін Эберт. Вядомы беларускі хакеіст закончыў выступы як гулец два гады таму. Абаронца выступаў за „Мінск”, магілёўскае „Хімвалакно”, менскі „Керамін”, „Віцебск”, сталічнае „Юнацтва”, менскае „Дынама”, апошнія 5 сезонаў правёў у наваполацкім „Хіміку”-СКА, дзе пасля сканчэння кар’еры застаўся працаваць начальнікам каманды.

У беларускай хакейнай экстралізе Валянцін Эберт правёў ажно 668 матчаў і па гэтым паказніку ўваходзіць у дзясятку лепшых за ўсю суверэнную гісторыю. Двойчы Эберт быў чэмпіёнам Беларусі, 6 разоў – сярэбраным прызёрам і двойчы бронзавым прызёрам нацыянальнага першынства. У пачатку кар’еры ён выступаў за юнацкую і моладзевую дружыну Беларусі на чэмпіянатх свету.