Перамога „Дынама” і другі хет-трык Элісана



Менскае „Дынама” ў хатнім матчы рэгулярнага чэмпіянату КХЛ ўпэўнена перайграла „Барыс” – 6:2. Другім хет-трыкам запар у складзе „зуброў” адзначыўся форвард Мэт Элісан. Асістэнцкі покер на рахунку абаронцы Ніка Бэйлі.

У рэгулярным чэмпіянаце Кантынентальнай хакейнай лігі беларуская каманда займае 7 радок.

Наступная гульня адбудзецца ў Менску 8 кастрычніка, калі „зубры” сустрэнуцца з чарапавецкай „Северсталлю”.