Першае золата беларусаў на Еўрапейскіх гульнях



Канаісты Андрэй і Аляксандр Багдановічы заваявалі першае золата для зборнай Беларусі на Еўрапейскіх гульнях. На вяслярным канале ў Мінгечавіры беларусы выйгралі фінальны заезд у каноэ (C2) на дыстанцыі 1000 м з вынікам 3 хвіліны 34,412 секунд, перадае БелТА.

alexandr-andrei-bogdanovich-15-06-2015-4

На працягу ўсёй дыстанцыі будучыя пераможцы трымаліся ў цені, а ў апошні момант здзейснілі вырашальны рывок, які дазволіў абысці расейцаў Іллю Пярвухіна і Аляксея Каравашкова, якія занялі другое месца (3 хвіліны 34,453 секунд), і бронзавых прызёраў на дыстанцыі 1000 м у каноэ-двойцы немцаў Петэра Крэчмера і Міхаэля Мюлера (3 хвіліны 34,982 секунд).

Для зборнай Беларусі перамога братоў Багдановічаў адкрыла лік залатых медалёў на першых Еўрапейскіх гульнях у Баку.

Паводле БелТА

Фота БелТА