Польшча прайграла чвэрцьфінал Еўра



Асноўны час паядынку Польшчы з Партугаліяй завяршыўся з лікам 1:1. Ужо на 2-й хвіліне Робэрт Левандоўскі забіў свой першы мяч на гэтым Еўра. Пірэнейцы аднавілі раўнавагу ў першым тайме – на 33-й хвіліне вызначыўся Рэната Санчэс. Другі тайм і дадатковы час пры роўным змаганні галоў не прынеслі. Урэшце справа дайшла да пасляматчавых пенальці. У гэтым спаборы шчасце ўсміхнулася партугальцам – 5:3. Пры чацвёртым удары ў палякаў схібіў Якуб Блашчыкоўскі – Руі Патрысіу абараніў браму. Партугальцы ж былі бездакорнымі.

Беларускае Радыё Рацыя