Расейскі суддзя адбіваўся ад футбалістаў электрашокерам



Арбітр матча чэмпіяната Пскоўскай вобласці паміж клубамі „Шэлонь” з Порхава і „Чайка” з Гдова быў вымушаны ўжыць электрашокер для самаабароны.

Пры ліку 2:2 пасля аднаго са спрэчных рашэнняў суддзі на полі пачалася бойка, падчас якой арбітр бараніўся ад футбалістаў з дапамогай электрошокера, але атрымаў моцны ўдар у галаву ззаду і страціў прытомнасць.

„Прымаючы бок не забяспечыў належную бяспеку мерапрыемства. На матчы не было паліцыі, хоць такая норма прапісана ў рэгламенце. У бліжэйшыя два дні будзе вынесена рашэнне адносна абедзвюх камандаў. Хутчэй за ўсё, і „Шэлонь”, і „Чайка” будуць дыскваліфікаваныя і пераведзены на дывізіён ніжэй”, – сказаў кіраўнік федэрацыі футболу Пскоўскай вобласьці Аляксей Севасцьянаў.

Па словах Севасцьянава, у цяперашні момант суддзя ў прытомнасці і сур’ёзных калецтваў не атрымаў, але пакуль знаходзіцца ў шпіталі.

sports.ru