Рэкардсменка Беларусі дыскваліфікаваная на два гады



Міжнародная федэрацыя лёгкай атлетыкі апублікавала новы спіс дыскваліфікантаў. У ім 32 атлета з 18 краін, у тым ліку вядомая беларуская марафонка Аляксандра Дуліба.

30-гадовая Аляксандра дыскваліфікаваная на два гады па абнармальных сведчаннях гематалагічнага профілю біялагічнага пашпарта. Зноў удзельнічаць у спаборніцтвах яна зможа не раней за верасень 2017 года, паведамляе „Прессбол„.

Дуліба апошнія гады жыве ва Украіне і трэніруецца пад кіраўніцтвам мясцовага спецыяліста Ігара Осьмака.

У красавіку 2014-га Дуліба устанавіла рэкорд краіны – 2:21.29. Не так даўно марафонка заявіла, што мае намер змяніць грамадзянства і на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра прадстаўляць Украіну.