Рыа-2016. Беларуская жаночая байдарка-чацвёрка выступіць у фінале



Беларуская жаночая байдарка-чацвёрка (Маргарыта Махнева, Надзея Ляпешка, Вольга Худзенка, Марына Літвінчук) выступіць у фінале Алімпіяды ў Рыа. У пятніцу ў папярэднім заездзе на 500 метраў яна ўпэўнена заняла першае месца з вынікам 1 хвіліна 30,320 секунды.

У выніку беларускі наўпрост трапілі ў фінал, які прызначаны на суботу, 20 жніўня. Пачатак у 15.47.