Рыа-2016. Ганчароў перамог у скачках на батуце!



Уладзіслаў Ганчароў заваяваў першы залаты медаль для беларускай зборнай на алімпіядзе. Беларусу не было роўных у скачках на батуце. У кваліфікацыйным раўндзе Уладзіслаў набраў другую суму балаў — 111,090 (за два скачкі).

У фінале Ганчароў заняў першае месца, атрымаўшы 61,475 бала.

1

Другое і трэцяе месца заваявалі кітайскія спартоўцы.

Гэта другая ўзнагарода Беларусі ў Рыа-2016.