Рыа-2016. Польскі дыскабол выставіў срэбраны медаль на аўкцыён



Польскі дыскабол Пётр Малахоўскі, які заваяваў срэбра на Алімпійскіх гульнях у Рыа-дэ-Жанейра, выставіў ўзнагароду на аўкцыён.

Малахоўскі

Атрыманыя грошы лёгкаатлет ахвяруе на лячэнне дзіцяці, хворага на рак. Пра гэта паведамляе sport-express.ru. Малахоўскі актыўна заклікае суграмадзян прыняць удзел у аўкцыёне. Паводле яго слоў, для хлопчыка гэта срэбра можа стаць даражэй, чым золата.