Рыа-2016. Змагар Саідаў прынёс Беларусі дзявяты медаль



Ібрагім Саідаў прынёс Беларусі дзевятую медаль на Алімпіядзе-2016 у Рыа-дэ-Жанейра.

У сутычцы за бронзу ў катэгорыі да 125 кг змагар вольнага стылю Ібрагім Саідаў ўзяў верх над прадстаўніком Арменіі 8-м нумарам сусветнага рэйтынгу Леванам Берыанідзе.

Пасля паспяховага старту ў 1/8 фіналу, дзе 31-гадовы ўраджэнец Дагестана Ібрагім Саідаў ў катэгорыі да 125 кг упэўнена адолеў 9-га нумару сусветнага рэйтынгу казахстанца Даулета Шабанбая (7:0), у чвэрцьфінале ён без варыянтаў датэрмінова саступіў двухразоваму чэмпіёну свету (2014, 2015) і трохразоваму чэмпіёну Еўропы (2012, 2013, 2014) турку Тахе Акгюлю – 0:11. А паколькі турак дабраўся да фіналу, Ібрагім Саідаў атрымаў магчымасць праз суцяшальны раўнд пазмагацца за бронзу.