Саліст BRUTTO Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам Беларусі



Знакаміты беларускі тай-баксёр і вакаліст гурта Brutto Віталь Гуркоў стаў чэмпіёнам Беларусі па муай-тай. У фінале першынства, якое прайшло 5 сакавіка ў Менску, Гуркоў даволі ўпэўнена перамог Кірыла Марчанку, які ў свой час быў чэмпіёнам свету па муай-тай сярод юніёраў. Такім чынам, вакаліст Brutto зноў павінен увайсці ў склад нацыянальнай зборнай па муай-тай, якая сёлета ў траўні адправіцца на планетарны форум у Швецыю, паведамляе „Еўрарадыё„.

https://www.youtube.com/watch?v=JTe-UbdmGlI

Не паспеў Гуркоў заявіцца на чэмпіянат Беларусі, як з усяго свету да яго пайшлі прапановы наконт прафесійных баёў на прэстыжных турнірах. Як знакаміты спартовец і папулярны музыка будзе сумяшчаць спорт і музычныя гастролі, пакуль не вядома.