Найпрыгажэйшая біятланістка Расеі пяройдзе ў Беларусь



Расейская біятланістка Крысціна Ільчанка заявіла, што хоча выступаць за зборную Беларусі, перадае pressball.by.

50816

У Саюз біятланістаў Расеі паступіў запыт ад Беларускай федэрацыі біятлона аб пераходзе Крысціны Ільчанкі  ў склад беларускай зборнай. СБР не будзе перашкаджаць у пераходзе ў беларускую каманду Крысціне, пра гэта гаворыцца ў інфармацыі, размешчанай на сайце саюза.

Афіцыйна пераход будзе зацверджаны на праўленні саюза, пра дату якога будзе вядома пазней. Але на сайце саюза ўжо з’явілася інфармацыя, што расейскі бок не супраць пераходу біятланісткі ў зборную Беларусі.

cGaqUZFn6uk

50809

У Расеі журналісты называюць яе самай прыгожай біятланісткай краіны. У гэтым вы можаце упэўніцца, гледзячы на фотаздымкі.

Фота sovsport.ru і vk.com