Сексуальны трэнер ХК „Магілёў”



Хакейны клуб «Магілёў» правёў напярэдадні сустрэчу з заўзятарамі. Аматарам хакея прадставілі новага трэнера па фізпадрыхтоўцы – Дарыну Быліну. На сустрэчы яна распавяла, якой была першая рэакцыя гульцоў на яе з’яўленне ў клубе, а таксама як ёй удалося разбурыць стэрэатыпы пра дзяўчат у хакеі.

«Я ўжо не першая дзяўчына, якая працуе трэнерам у беларускім хакеі. Калі толькі прыйшла ў каманду, вядома, было нейкае непаразуменне, як так, бо не ва ўсіх сферах жанчына можа быць спецыялістам. Лічу, гэта меркаванне памылковае. Я працую з прафесіяналамі, да гульцоў хутка даходзяць мае патрабаванні. Першапачаткова працавалі па праграме Максіма Дабравольскага, затым я нешта прапаноўвала новае і ўносіла свае змены. Наколькі справілася – пабачым па ходзе сезону», – паведаміла Дарына Быліна радыё „Магілёў”

Беларускае Радыё Рацыя