„Шахцёр” і „Тарпеда” стартавалі ў Лізе Еўропы



У Албаніі прайшоў паядынак першага кваліфікацыйнага раўнду футбольнай Лігі Еўропы, у якім „Кукес” прымаў  „Тарпеда” -БелАЗ. Жодзінцы вымушаны вяртацца з гасцявой сустрэчы на шчыце, прайграўшы  гаспадарам поля з лікам 0:2. Свой матч больш паспяхова правёў салігорскі «Шахцёр» з паўночнаірляндскім «Гленаванам», таму «краты» вяртаюцца «са шчытом». Галы Міхаіла Афанасьева на трэцяй і Дзмітрыя Камароўскага на 30-й хвіліне запяспечылі перамогу, але ірляндцы застаюцца “у гульні, забіўшы мяч на 86-й хвіліне сустрэчы – аўтар Майк Патан 2:1 – на карысць «Шахцёра».

Таксама ўдалым вынікам пры не вельмі ўдалай гульні скончыўся матч беластоцкай «Ягелоніі» з літоўскай «Круояй». Мінімальную перамогу 1:0 дазволіў святкаваць гол Свідэрскага ажно на 4-й даданай хвіліне гульні.

Беларускае Радыё Рацыя