Сітуацыя з Віктарам Ганчарэнкам пакуль няясная



Расейскі футбольны клуб „Урал” (Екацярынбург) выдаў афіцыйную заяву, у якой не пацвердзіў інфармацыю, якая з’явілася ў шэрагу СМІ пра сыход з пасады галоўнага трэнера беларускага спецыяліста Віктара Ганчарэнкі. Паводле тэксту афіцыйнай заявы, кіраўніцтва клуба “разглядае падобную інфармацыю як спробу дэстабілізаваць сітуацыю ўнутры каманды, якая ў штатным рэжыме рыхтуецца да адказнага матчу расейскай футбольнай Прэм’ер-лігі супраць „Церака”. Футбольны клуб “Урал” таксама абураны спробамі некаторых СМІ растлумачыць не пацверджаную інфармацыю пра сыход Віктара Ганчарэнкі рознымі фактарамі, гэта супярэчыць духу сумленнай гульні, – адзначаецца ў афіцыйнай заяве, – Такія здагадкі лічым паклёпам, накіраваным на тое, каб ачарніць імідж клуба – клуба, які заўсёды спавядаў і будзе вызнаваць прынцыпы fair play „. У заяве таксама ўказваецца, што Віктар Ганчарэнка застаецца галоўным трэнерам „Урала”, а пра ўсе зменах у трэнерскім штабе каманды клуб заўсёды аператыўна паведамляе на сваім афіцыйным сайце і іншых інфармацыйных рэсурсах. У многіх мас-медыя вядзецца гаворка, што Віктар Ганчарэнка пакінуў клуб, паколькі яго каманда  павінна была “здаць” афіцыйны матч.

Беларускае Радыё Рацыя