Славакі разграмілі расейцаў на „Калядным турніры”



Другі гульнявы дзень XIII Каляднага міжнароднага турніру аматараў хакея на лёдзе „Чыжоўка-Арэны” адкрылі каманды Расеі і Фінляндыі, якія выступаюць у групе В. Расейцы пасля нечаканага разгромнага паражэння ў першым туры ад славакаў (0:12) сёння згулялі значна больш упэўнена і пасля двух перыядаў выйгравалі з лікам 3:0. Фіны не збіраліся здавацца і на старце заключнай трэці матчу не толькі дагналі сапернікаў, але і выйшлі наперад – 4:3. У выніку ўпарты паядынак завяршыўся баявой нічыёй – 4:4. У стартавым матчы фінскія хакеісты былі мацнейшыя за каманду Германіі – 11:2.

Перад заключным, трэцім турам папярэдняга этапу, матчы якога адбудуцца 6 студзеня, турнірная табліца ў квартэце В выглядае наступным чынам: 1.Славакія – 4 ачкі/2 матчы. 2.Фінляндыя – 3/2. 3.Расія – 1/2. 4.Германія – 0/2.

У групе А першымі на лёд выйшлі каманды Швейцарыі і Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў. На старце турніру беларусы былі мацнейшыя за хакеістаў ААЭ – 7:3, швейцарцы разграмілі балканцаў з лікам 13:2. Пасля завяршэння папярэдняга этапу пераможцы груп 7 студзеня сустрэнуцца ў вырашальным паядынку, каманды, якія занялі другія месцы ў групах, разыграюць бронзу.