„Сокал” з Гародні перамог на Міжнародным турніры



Каталіцкая моладзь з Гародні прыняла ўдзел у 25 Міжнародным турніры па міні-футболу AWF – 2016, які зарганізавала ў Варшаве Каталіцкае спартыўнае таварыства Рэспублікі Польшча.

futbol5

Ва ўзроставай катэгорыі да шаснаццаці гадоў маладыя футбалісты з Беларусі, якія прадстаўлялі польскі спартыўны клуб “Сокал”, занялі першае месца і атрымалі кубак пераможцаў.

Як зазначае віцэ-старшыня спартыўнага клуба “Сокал” Марэк Занеўскі, перамога ў прэстыжным турніры з’яўляецца паказчыкам папулярнасці футбола сярод польскай моладзі на Беларусі, якая ахвотна прымае ўдзел у такіх турнірах:

– Вынікі паказваюць высокі ровень гульні нашых спартоўцаў і тое, што мы ідзем у добрым кірунку. Такія турніры спрыяюць росту аматараў футбола, павелічэнню колькасці тых, хто займаецца ў нашым клубе. І ўвогуле спрыяюць добрым адносінам палякаў і беларусаў.

Удзел у міжнародным турніры прынялі больш за 70 каманд з Польшчы, Украіны, Беларусі і Літвы.  Агульная колькасць удзельнікаў склала амаль 800 чалавек. Турнір праводзіўся ў васьмі ўзроставых катэгорыях.

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня