Спартовыя гульні праваслаўнай моладзі



Брацтвы праваслаўнай моладзі з Бельска Падляшскага, Беластоку, Гайнаўкі, Орлі ды Боцек сустрэліся на валейбольным турніры ў Бельску Падляшскім. “Для нас, праваслаўнай моладзі, самай важным месцам з’яўляецца царква, але трэба таксама сустракацца і на такіх мерапрыемствах,” – кажа арганізатр Аляксандра Варшыцкая з прыхода Нараджэння Божай Маці ў Бельску Падляшскім.

– Гэта паказвае, што брацтва дзейнічае не толькі ў царкве, але і ў іншых сэфрах. Напрыклад, такія турніры. Гэта аб’ядноўвае моладзь з розных месцаў горада, з вёсак таксама.

У турніры, які праходзіць у спартовай зале комплекса школ №3 з дадатковым навучаннем беларускай мовы, прымае ўдзел дзевяць каманд – у кожнай абавязкова павінна быць хаця б адна дзяўчына.

Давід Гайко, Беларускае Радыё Рацыя