„Спораўскія сенакосы”: стометроўка з касой і футбол на балоце



Спораўскі заказнік, што ў вёсцы Высокае, прыняў дзясяты чэмпіянат Еўропы па ручной касьбе. А побач на спецяльнай балоцістай пляцоўцы прайшоў адкрыты чэмпіянат па футболе.

„Спораўскія сенакосы” летась сталі традыцыйным міжнародным фестывалем. Раней гэта быў выключна нацыянальны чэмпіянат па ручной касьбе. Госці з Германіі, Польшчы, Расеі, Украіны спрабавалі свае сілы ў незвычайным спаборніцтве. Каманда з двух чалавек павінна на хуткасць скасіць 100 метраў травы, ды каб пакос быў не меней за тры метры. Прынялі ўдзел і некалькі жаночых каманд.

Пераможца еўрапейскага першынства прыме ўдзел у чэмпіянаце свету па касьбе, які пройдзе ў верасні на базе Бебжанскага нацыянальнага парку Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя