„Стольнік” ад „Цмокаў”



Менскі баскетбольны клуб „Цмокі” у розыгрышы адзінай Лігі ВТБ разграміў на сваім паркеце талінскі „Калеў” – 100:77 (25:24, 24:20, 30:15, 21:18). Клуб са сталіцы Эстоніі на роўных пратрымаўся палову сустрэчы, пасля чаго „пасыпаўся”. Найбольш выніковымі ў складзе „цмокаў” сталі Бранка Міркавіч – 19 ачкоў, Гарэт Штутц – 18, Аляксандр Кудраўцаў і Іван Мараш – па 15, Джасцін Грэй – 11.

Беларуская каманда дамаглася шостай вікторыі ў турніры, згуляўшы 15 матчаў. „Цмокі” займаюць зараз 9-е месца сярод 16 удзельнікаў.

Беларускае Радыё Рацыя