Сёння хакейны матч Беларусь – ЗША



Сёння на чэмпіянаце свету па хакеі зборная Беларусі правядзе чацвёртую гульню. У 17.15 пачнецца матч супраць лідараў групы – зборнай ЗША. Матч пакажа ў прамым эфіры тэлеканал Беларусь-1.

Нагадаем, што беларусы перамаглі на першынстве славенцаў і датчанаў, аднак прайгралі ў авертайме славакам. Цяпер ЗША і Расея маюць па 9 ачкоў, Славаччына і Беларусь – па 7, Фінляндыя – 6, Нарвегія – 3, Данія – адно ачко, а Славенія – нуль.

Сёння таксама Фінляндыя згуляе са Славеніяй. У суботу беларусы гуляюць з Расеяй.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Reuters via TUT.BY