Святлана Цімашэнка стала чэмпіёнкай свету па самба



Беларуска Святлана Цімашэнка стала чэмпіёнкай свету па самба. Спаборніцтвы праходзяць у Марока. Цімашэнка выступала ў вагавой катэгорыі да 80 кг. У фінале беларуска выйграла ў Марыі Арашкавай з Балгарыі, інфармуе БелТА.

Святлана Цімашэнка — ураджэнка Мінска, ёй 31 год. Дагэтуль яе лепшым вынікам на міжнароднай арэне была „бронза” сусветнага чэмпіянату і „золата” кантынентальнага.

У другі дзень першынства свету беларускія спартсмены выйгралі яшчэ пяць узнагародаў: адзін сярэбраны і чатыры бронзавыя медалі. Цяпер на рахунку нашай каманды іх ужо 9 (1 залаты медаль, 2 сярэбраныя, 6 бронзавых).