Сяргей Рутэнка: Разглядаю варыянт з менскім СКА



Капітан гандбольнай зборнай Беларусі Сяргей Рутэнка, які зараз лечыць траўму ахілава сухажылля, распавёў, што можа зугляць за менскі  СКА у вясновай стадыі сезону.

„Гэта цалкам магчыма. Больш за тое – гэта, па-мойму, лагічны варыянт развіцця падзей, які разглядаю абсалютна сур’ёзна. Калі змагу быць карысны клубу, то дапамога апынецца ўзаемнай. Бо трэба ўлічыць і інтарэсы зборнай. Мне вельмі хочацца дапамагчы ёй у чэрвеньскім адборы на чэмпіянат свету ў матчах з латвійцамі. Але для гэтага будзе недастаткова заняткаў у „пампавалцы” і на бегавой дарожцы. Спатрэбіцца гульнявая практыка. Гэта значыць прасочваецца відавочная узаемная цікавасць”, – паведаміў Рутэнка „Прессболу„.