Сюрпрыз ад жодзінскага „Тарпеда”



Менскае „Дынама” перапыніла сваю 7-матчавую пераможную серыю і зноў адпусціла БАТЭ ў адрыў. А да фінішу засталося ўсяго 10 тураў.

unnamed2

Жодзінскае «Тарпеда» падцвердзіла званне невыгоднага для сталічнага «Дынама» суперніка і абыграла менчукоў 1:0. У першым тайме пасля сумбуру дынамаўскай абароны Дзмітрый Платонаў трапіў у штангу, а на дабіванні спрытным апынуўся Андрэй Хачатуран. Гэты мяч так і застаўся адзіным.

 

Салігорскі „Шахцёр” упэўнена расправіўся з „Гомелем” – 4:1. „Віцебск” адолеў берасцейскае „Дынама” – 2:0, а наваполацкі „Нафтан” саступіў на сваім полі бабруйскай „Белшыне” – 0:2. Тур выдаўся дастаткова выніковым. Адбыліся значныя змены і ў спісе лепшых бамбардзіраў. Нарэшце Дзяніса Лапцева, які з’ехаў на легіянерскі хлеб, дагналі шэраг прызнаных снайпераў – Мікалай Януш, Віталь Радзівонаў, Уладзімір Хвашчынскі – ва ўсіх іх зараз па 9 галоў. Табліцу турніру па-ранейшаму ўзначальвае барысаўскі БАТЭ – 42 ачкі, у менскага „Дынама” засталося 36. За трэцюю пазіцыю змагаюцца адразу некалькі клубаў: ФК „Мінск” – 32, „Шахцёр” – 30, „Белшына” – 29.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Аляксея Лапіцкага