Такім ён быў…



Сёння вядомаму беларускаму хакеісту Руслану Салею споўнілася б 42 гады.

10_rus

Нагадаем, Руслан Салей трагічна загінуў пяць гадоў таму, 7 верасня 2011 года, калі ля аэрапорта Туношна разбіўся самалёт з хакейным клубам «Лакаматыў» (Яраслаўль), што ляцеў у Менск на матч чэмпіянату КХЛ.

Загінулі 44 чалавекі: гульцы, трэнеры, персанал, экіпаж. Сярод загінулых былі трое беларусаў: гульцы Руслан Салей і Сяргей Астапчук, а таксама трэнер Мікалай Крываносаў.

9_rus

 “Апошні раз я бачыла сына 28 жніўня, – успамінала маці хакеіста Тамара Гаўрылаўна. – Ён прыехаў у Менск, здаецца, з Рыгі, дзе “Лакаматыў” прымаў удзел у нейкім турніры. Руслан заехаў да нас, павячэраў… Заўсёды прыходзіў, калі прыязджаў у Менск. Падабалася яму гэтая старэнькая трохпакаёвая кватэра, у якой ён нарадзіўся і вырас. Побач і яго дзіцячы садок. Усё гэта яму нагадвала дзяцінства…”

1_rus

Гэтыя фотаздымкі Руслана – з сямейнага альбома сям’і Салей. Як кажуць: такім ён быў…

4_rus

Кастусь Заблоцкі, Беларускае Радыё Рацыя