“Тры вярсты”: фінальны этап



У Слоніме ў нядзелю, 25 верасня, пачаўся фінальны этап кубка Гарадзенскай вобласці па веласіпеднаму спорту і турызму “Тры вярсты”. Арганізатарамі мерапрыества з’яўляюцца клуб веласіпеднага спорту і турызму “ВелаСлонім”, Слонімскі райвыканкам і грамадскае аб’яднанне веласіпедыстаў “ВелаГродна”. Мэта спаборніцтваў – папулірызацыя і развіццё веласпорту, прапаганда здаровага ладу жыцця, выяўленне мацнейшых спартоўцаў. Спаборніцтвы адбываюцца ў тры этапы. У іх прымаюць удзел дзеці, жанчыны і юнакі.

Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім

Фота аўтара