«Цмокі» на выездзе саступілі «Німбурку»



У Адзінай лізе ВТБ менскія «Цмокі» пацярпелі 13-ю паразу і 4-ю запар. Сёння менскія баскетбалісты прайгралі ў гасцях чэшскаму «Німбурку» з лікам 61:75.

«Цмокі» займаюць 13-е месца ў турнірнай табліцы з 16 клубаў.

5 сакавіка ў Менску — гульня з «Астаной», якая займае 14-е месца.